Золва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Золва)
Золва
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 139,6[1] м
Даўжыня 1,67 км
Шырыня 0,29 км
Плошча 0,31 км²
Аб’ём 0,00109 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,8 км
Найбольшая глыбіня 7 м
Сярэдняя глыбіня 3,5 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць каля 0,2 ‰
Празрыстасць 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 15,3 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Золва (Беларусь)
Золва
Золва
Золва (Віцебская вобласць)
Золва
Золва
Map

Зо́лва — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дружнянка (злучана ручаём з возерам), за 13 км на поўдзень ад горада Браслаў, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Замошша. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцкага паходжання, назоўная спадчына мовы селаў. Адпачатная балцкая формы назвы — *Zalva[2].

Мова ўсходніх балтаў селаў, як і заходніх балтаў яцвягаў і прусаў, ведала пераход ž > z (таксама і š > s, што адбілася ў азёрных назвах Асвея, Вісяты, Опса). На Панёманні таго ж утварэння, што і Золва, яцвяжская назва ракі Зэльва (> Зэльвянка), ад яцвяжскага *Zelvō[3].

Літоўскія адпаведнікі — водныя назвы Želva, Želvis, Zelva, Zelvė (дзве апошнія ўзніклі пад яцвяжскім моўным уплывам[4]. Звязана з літоўскім žalvas «зеленаваты»[5], далей да žalias «зялёны».

Пераход ž > z таксама ў назвах паўночналітоўскай ракі Vazaja, паўночнасмаленскай волжскай ракі Вазуза (супольны корань Vaz- < Važ-). У балцкай гідраніміі Павочча мена Sež- : Sez- у назвах Сежа і Сезельда, Сезема[6][7].

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча возера складае 0,31 км². Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 1,67 км. Найбольшая шырыня 0,29 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Аб’ём вады 1,09 млн м³. Плошча вадазбору 15,3 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на поўдні не выражаны, парослыя лесам і хмызняком. Берагі пад хмызняком, на поўначы сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей — сапрапелі. Злучана ручаём з возерам Шылава. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй 10—85 м да глыбіні 2,7 м (чарот, аер, трыснёг, гарлачыкі, эладэя канадская).

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ліст карты N-35-19. выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 549.
  3. Kazimieras Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 134.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 394, 399.
  5. Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 43.
  6. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 301.
  7. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 46, 238.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мыслівец І. А. Золва // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 373. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]