Какісіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Какісіна)
Какісіна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132,1 м
Даўжыня 1,87 км
Шырыня 0,55 км
Плошча 0,78 км²
Аб’ём 0,00829 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,15 км
Найбольшая глыбіня 33,5 м
Сярэдняя глыбіня 10,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,8 км²
Выцякаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Какісіна (Беларусь)
Какісіна
Какісіна
Какісіна (Віцебская вобласць)
Какісіна
Какісіна
Map

Какі́сінавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 27 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Загорцы.

Плошча паверхні 0,78 км². Даўжыня 1,87 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Найбольшая глыбіня 33,5 м, сярэдняя 10,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,15 км. Аб'ём вады 8,29 млн. м³. Плошча вадазбору 2,8 км².

Катлавіна возера серпападобнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м (на захадзе і ўсходзе 2—6 м), разараныя. Возера акружана шырокай, месцамі забалочанай поймай. На ўсходзе возера берагавая лінія ўтварае вузкі заліў[1]. Берагі пясчаныя, заходнія і паўночныя забалочаныя. Вада вызначаецца чысцінёй і празрыстасцю. Выцякае ручай у возера Вогзіна (цячэнне толькі ў час разводдзя) і ручай[1], працякаючы праз 2 невялікія возеры ў раку Дзіва. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,2—2,5 м, падводная — да 10 м.

На возеры створаны заказнік мясцовага значэння[2].

Зноскі

  1. а б Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  2. ГЛХУ «Лепельский лесхоз» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)