Калдычэўскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Калдычэўскае)
Jump to navigation Jump to search
Калдычэўскае
Каардынаты: 53°16′ пн. ш. 26°04′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Плошча 49,0 га км²
Калдычэўскае (Беларусь)
Калдычэўскае
Калдычэўскае

Калдычэўскае возера, возера Калдычэўскаевозера ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці плошчаю 49 га.

З Калдычэўскага возера некалі брала пачатак рака Шчара. Але пасля меліярацыі возера змялела і Шчара пачынае сваю плынь з асушальных каналаў на тэрыторыі былога Карыцінскага балота. Меліярацыя з 1976 года значна скараціла плошчу і глыбіню возера.[1].

Некалі возера разлівалася паміж вёскамі Калдычэва, Медзяневічы, Войкавічы, Арабаўшчына. Цяпер знаходзіцца каля вёскі Арабаўшчына, відаць з дарогі Р5 Баранавічы-Наваградак. У 16 км ад Баранавічаў.

Падзеі на возеры апісаў Ян Чачот у паэме «Калдычэўскі шчупак». Паводле легенды пан Незабытоўскі выпусціў некалькіх акальцаваных шчупакоў у возера Свіцязь. Тыя кольцы былі падпісаны, што калі нехта зловіць тую рыбу павінен паведаміць пра тое Незабытоўскага. І аднаго са Шчупакоў сяляне вылавілі ў Калдычэўскім возеры. З чаго паўстала паданне пра падземную раку паміж азёрамі.

Пад час І Сусветнай вайны каля возера праходзіла лінія фронту. Адбывалася Скробава-Гарадзішчанская аперацыя.

Зноскі