Канстанцінава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Канстанцінава)
Канстанцінава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 109,2 м
Даўжыня 1,08 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,47 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,9 км
Басейн
Плошча вадазбору 10,8 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Канстанцінава (Беларусь)
Канстанцінава
Канстанцінава
Канстанцінава (Віцебская вобласць)
Канстанцінава
Канстанцінава
Map

Канстанцінававозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Бабышкі, у басейне ракі Друйка.

Плошча паверхні возера 0,47 км². Даўжыня 1,08 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км. Плошча вадазбору 10,8 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з усходу на захад. Схілы катлавіны ўмерана стромкія, вышынёй 15—20 м, у верхняй частцы разараныя, на ўсходзе пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Ручаём возера злучаецца з ракой Друйка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 474. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]