Канцовае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Канцовае)
Канцовае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,45 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,1 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,12 км
Басейн
Плошча вадазбору 3,25 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Канцовае (Беларусь)
Канцовае
Канцовае
Канцовае (Віцебская вобласць)
Канцовае
Канцовае
Map

Канцо́ваевозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свінка, за 10 км у напрамку на паўночны ўсход ад Чашнікаў, паміж вёскамі Малая Вядрэнь і Вялікая Вядрэнь.

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,12 км. Плошча вадазбору 3,25 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 10 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўднёва-ўсходняй частцы ў возера ўпадае ручай. У паўночна-заходняй частцы выцякае рака Свінка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 476. — 522 с. — 10 000 экз.