Карасіна (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Карасіна)
Карасіна
Морфаметрыя
Даўжыня 0,5 км
Шырыня 0,39 км
Плошча 0,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,47 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Карасіна (Беларусь)
Карасіна
Карасіна
Карасіна (Віцебская вобласць)
Карасіна
Карасіна
Map

Кара́сіна — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрысвята, за 23 у напрамку на захад ад горада Браслаў, каля вёскі Карасіна.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 1,47 км.
Катлавіна авальнай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Уздоўж усходняга берага забалочаная пойма шырынёй да 250 м. Возера значна зарастае. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Дрысвяты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]