Кары (возера)
(Пасля перасылкі з Возера Кары)
Jump to navigation
Jump to search
Кары | |
---|---|
арм.: Քարի լիճ | |
![]() Возера Кары | |
Каардынаты: 40°28′24″ пн. ш. 44°10′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Даўжыня берагавой лініі | 1,15 км |
Найбольшая глыбіня | 8 м |
![]() |
Кары (арм.: Քարի լիճ) — высакагорнае возера ў Арменіі, размешчанае на схілах гары Арагац. Возера зімой большай часткай пакрыта снегам і лёдам. Размешчана на вышыні 3207 м над узроўнем мора, на плато, пад горнымі пікамі. Даўжыня берагавой лініі складае 1150 м, плошча люстэрка 30,0 га, аб'ём 357 тыс. м³, найбольшая глыбіня 8 метраў.[1][2] Возера мае ледніковае паходжанне. З Бюракана да яго вядзе асфальтаваная дарога. На ўсходнім беразе возера размешчана метэаралагічная станцыя.