Качайла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Качайла)
Качайла
Морфаметрыя
Даўжыня 0,3 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,055 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,9 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Качайла (Беларусь)
Качайла
Качайла
Качайла (Брэсцкая вобласць)
Качайла
Качайла
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Кача́йлавозера ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 35 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Ляхавічы, за 4,8 км на поўдзень ад вёскі Навасёлкі[1], паміж урочышчамі Барчаны, Замошша і Дражны. Адносіцца да басейна ракі Шчара.

Плошча паверхні 0,055 км², даўжыня 0,3 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Возера правільнай круглай формы. Акружана шырокай забалочанай поймай, да якой прылягаюць забалочаныя лугі з хмызняком. Схілы катлавіны невыразныя, вышынёй 1—2 м[1]. Берагі пясчаныя, нізкія. На паўднёвым захадзе каналізаваным ручаём звязана з вялікай сістэмай меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. а б Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 170. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 170. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]