Клешна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Клешна)
Клешна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 126,7 м
Даўжыня 1,11 км
Шырыня 0,74 км
Плошча 0,57 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,29 км
Найбольшая глыбіня 1,8 м
Сярэдняя глыбіня 1,17 м
Басейн
Плошча вадазбору 4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Клешна (Беларусь)
Клешна
Клешна
Клешна (Віцебская вобласць)
Клешна
Клешна
Map

Кле́шна[1][2] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 24 км на паўночны захад ад горада Полацк, каля вёскі Лісуны, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,57[3] (0,49[1][2]) м². Даўжыня 1,11[3] (1,05[2], 1,1[1]) км, найбольшая шырыня 0,74[3] (0,7[1][2]) км. Максімальная глыбіня 1,8[3] м, сярэдняя — 1,17[3] м. Даўжыня берагавой лініі 3,29 (2,95[2][4], 3[1]) км. Аб’ём вады ў возеры 0,67 млн м³[3]. Плошча вадазбору 4 км².

Катлавіна возера круглаватай формы, крыху выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на захадзе да 20 м, стромкія), параслі хмызняком, на поўначы і захадзе — пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. На ўсходзе выцякае ручай у возера Лонне.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]