Кромань

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Кромань)
Jump to navigation Jump to search
Кромань
Каардынаты: 53°42′41,19″ пн. ш. 26°18′50,61″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 135 м
Даўжыня 1,2 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 0,92 км²
Даўжыня берагавой лініі 5,49 км
Найбольшая глыбіня 26,5 м
Сярэдняя глыбіня 13,2 м
Упадаюць рака Блюшка, канал
Выцякаюць рака Кромань
Кромань (Беларусь)
Кромань
Кромань
Кромань (Мінская вобласць)
Кромань
Кромань
Commons-logo.svg Кромань на Вікісховішчы

Кроманьвозера ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Нёман, за 38 км на паўночны захад ад Стоўбцаў, у паўднёвай частцы Налібоцкай пушчы.

Плошча паверхні 0,92 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 5,49 км. Найбольшая глыбіня 26,5 м, сярэдняя 13,2 м.
Возера мае карставае паходжанне. Схілы катлавіны спадзістыя, парослыя лесам. Берагавая лінія слабазвілістая, на паўночным усходзе ўтварае невялікі заліў. Берагі абрывістыя, вышынёй 0,3—0,5 м. Літаральная зона вузкая. Дно пясчанае.
Возера ўздоўж берагоў зарастае (менш 10 % плошчы). Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3,2 м. Упадаюць рака Блюшка і меліярацыйны канал, выцякае рака Кроманка.

Водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, плотка, гусцяра, краснапёрка, ёрш і інш.

Назва возера паходзіць ад кельцкага crom – «круг», «акружнасць», cro – «закрытае месца». Возера авальнай формы і схаванае ад вачэй густымі лясамі.[1]

Зноскі

  1. Александр Севенко Кто назвал Неман Крононом. Гродзенская праўда (24 лютага 2012).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 475. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 16, 24. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]