Крывое (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Крывое)
Крывое возера
Крывое возера
Крывое возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,1 м
Даўжыня 6 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 4,5 км²
Аб’ём 0,043 км³
Даўжыня берагавой лініі 21 км
Найбольшая глыбіня 31,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 65,4 км²
Упадаюць ручаі, пратокі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Крывое возера (Беларусь)
Крывое возера
Крывое возера
Крывое возера (Віцебская вобласць)
Крывое возера
Крывое возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыво́е возера[1] — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Дубраўка. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча возера Крывое складае 4,5 км². Найбольшая глыбіня 31,5 м. Даўжыня возера — 6 км, найбольшая шырыня — 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 21 км. Аб’ём вады ў возеры складае 43 млн м³, плошча вадазбору 65,4 км².

Катлавіна складаецца з 3 плёсаў, злучаных пралівамі. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, пераважна парослыя ялова-хваёвым лесам і хмызняком. На паўночным захадзе і паўднёвым усходзе вышыня схілаў дасягае 50 м. На мысах схілы прадстаўленыя озавымі градамі. Берагі на асобных участках зліваюцца з схіламі катлавіны, знаходзяцца пад хмызняком. На поўначы і поўдні берагі нізкія, часта забалочаныя. Дно вадаёма да глыбіні 10—20 м выслана сапрапелем, на большых глыбінях — глеем. На возеры востраў, плошча якога складае 0,2 га.

Возера вызначаецца высокай празрыстасцю вады. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Зарастае слаба, шырыня паласы надводнай расліннасці 5—10 м. У возера расце палушнік азёрны, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Крывое злучанае ручаямі з азёрамі Сосенка, Усая, Жэнна, Паўазер’е. З возера выцякае ручаіна ў раку Дзіва.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, судак, язь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

У 1979 годзе возера і прылеглая тэрыторыя былі абвешчаныя азёрным заказнікам «Крывое».

Зноскі

  1. Крыво́е во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад. В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. — Мн., 1985. — С. 77 — 78.
  • Крыво́е во́зера // Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л. Казлоўская і інш. — Мн.,1992. — С. 127—128.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 85—86.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29, 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)