Крывое (возера, басейн Шошы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Крывое, басейн Шошы)
Крывое
Морфаметрыя
Даўжыня 1,2 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,32 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,15 км
Басейн
Плошча вадазбору 12 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Крывое (Беларусь)
Крывое
Крывое
Крывое (Віцебская вобласць)
Крывое
Крывое
Map

Крыво́е — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 26 км на ўсход ад горада Глыбокае, каля хутара Лявонавічы.

Плошча паверхні возера 0,32 км². Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Плошча вадазбору 12 км².

Катлавіна возера складанай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны] вышынёй да 5 м, параслі лесам і хмызняком, на поўдні часткова разараныя. Берагі высокія, на ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Злучана ручаямі з азёрамі Баброва і Акунёва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Крыво́е во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 86. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Крыво́е во́зера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 208. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]