Кічына (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Кічына)
Jump to navigation Jump to search
Кічына
Каардынаты: 54°53′33,20″ пн. ш. 30°09′29,60″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 3,85 км
Шырыня 0,84 км
Плошча 1,74 км²
Аб'ём 0,00415 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,25 км
Найбольшая глыбіня 3,7 м
Плошча вадазбору 16,1 км²
Выцякаюць ручай
Кічына (Беларусь)
Кічына
Кічына
Кічына (Віцебская вобласць)
Кічына
Кічына

Кічына, Кічынскае возера — возера ў Сенненскім раёне ў басейне ракі Абалянка, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Сянно, каля вёскі Кічына.

Плошча паверхні 1,74 км². Даўжыня 3,85 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 9,25 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Аб′ём вады 4,15 млн м³. Плошча вадазбору 16,1 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на ўсходзе і паўночным усходзе да 15 м), парослыя лесам і хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй да 0,3 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў да глыбіні 1 м, а на мысах да 2 м пясчанае. Возера зарастае да глыбіні 2,5 м. З Кічына выцякае ручай у Абалянку.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, краснапёрка, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)