Ластавіцкае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Ластавіцкае)
Ластавіцкае
Морфаметрыя
Даўжыня 1,12 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,2 (0,17[1]) км²
Даўжыня берагавой лініі 2,5 км
Басейн
Плошча вадазбору 7,25 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ластавіцкае (Беларусь)
Ластавіцкае
Ластавіцкае
Ластавіцкае (Віцебская вобласць)
Ластавіцкае
Ластавіцкае
Map

Ла́ставіцкае, Ластавец — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Бярозаўка (прыток Дзісны), за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Ластавічы.

Плошча паверхні возера 0,2 (0,17[1]) км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 7,25 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы вышынёй ад 10 да 29 м, стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна высокія і пясчаныя. У возера ўпадаюць ручай. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Крывое.

У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, лешч, плотка, джгір і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]