Ла-Плата (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Ла-Плата)
Ла-Плата
ісп.: Lago La Plata
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 940 м
Плошча 76 км²
Аб’ём 7372 км³
Даўжыня берагавой лініі 97 км
Найбольшая глыбіня 97 м
Басейн
Упадаюць рака Педрэра
Выцякаюць рака Рыа-Уніян
Размяшчэнне
Краіны Аргенціна
Рэгіёны правінцыя Чубут
Ла-Плата (Аргенціна)
Ла-Плата
Ла-Плата
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера Ла-Плата (ісп.: Lago La Plata) — ледніковае возера ў правінцыі Чубут, Аргенціна, ля мяжы з Чылі. Побач знаходзіцца возера Фантана, з якім яно злучана ракой Рыа-Уніян даўжынёй 1,5 км. Абодва возеры размешчаны ў падножжа Усходніх Андаў. Возера Ла-Плата глыбокае і з вельмі халоднай вадой, як і ўсе азёры Патагоніі. Возера сілкуецца вадой шматлікіх ручаёў і рэчак, найбольш буйная з якіх — Педрэра — упадае з поўдня.

Напачатку 2013 года з'явіўся праект стварэння нацыянальнага парку ў басейне возера, адным з галоўных чыннікаў з’яўляецца тое, што гэтыя мясціны насяляе адная з асноўных папуляцый андскага аленя, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення[1].

Зноскі

  1. [https://web.archive.org/web/20140308120020/http://www.diariocronica.com.ar/especial-82156-el-parque-nacional-en-lago-la-plata-nace-en-chubut.html Архівавана 8 сакавіка 2014. Архівавана 8 сакавіка 2014. Нацыянальны парк ля возера Ла-Плата нараджаецца ў Чубуце (ісп.)] Архівавана 8 сакавіка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Карта правінцыі Чубут Архівавана 14 мая 2011.