Лебядзінае (возера, Мёрскі раён)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Лебядзінае, Міёрскі раён)
| Лебядзінае | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,31 км |
| Шырыня | 0,2 км |
| Плошча | 0,04 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 0,72 км |
| Басейн | |
| Упадаюць | канал |
| Выцякаюць | канал |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Лебядзінае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Волта, за 14 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мёры ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня» на балоце Мох.
Плошча паверхні возера 0,04 км². Даўжыня 0,31 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,72 км. Катлавіна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. На поўдні ў возера ўпадае канал з возера Белае, на поўначы злучана каналам з возерам Вялікае.
