Лешва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Лешва)
Лешва
Морфаметрыя
Даўжыня 0,29 км
Шырыня 0,1 км
Плошча 0,02 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,52 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Лешва (Беларусь)
Лешва
Лешва
Map

Лешва — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Ушачаў, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Банькава, за 200 м на ўсход ад возера Матырына, сярод лесу.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Ушача. Плошча Лешвы складае 0,02 км². Даўжыня возера — 0,29 км, найбольшая шырыня — 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,52 км.

Вадаём аддзелены на захадзе ад возера Матырына ўзгоркамі, вышыня якіх складае 5 м. На поўдзень ад возера і часткова ўздоўж берага знаходзіцца забалочаны лес.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.