Лонна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Лонна)
Лонна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,9[1] м
Даўжыня 1,01 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 0,6 км²
Аб’ём 0,00109 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,83 км
Найбольшая глыбіня 2,6 м
Сярэдняя глыбіня 1,8 м
Гідралогія
Салёнасць каля 0,05 ‰
Празрыстасць 2,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,12 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лонна (Беларусь)
Лонна
Лонна
Лонна (Віцебская вобласць)
Лонна
Лонна
Map

Лоннавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці на водападзеле рэк Лонніца і Палата, за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, прыкладна за 1,8 км на паўночны захад ад вёскі Узніцы. Возера знаходзіцца на тэрыторыі Рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Лонна»[2].

Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,01 км, найбольшая шырыня 0,7 км, даўжыня берагавой лініі 2,83 км. Найбольшая глыбіня возера 2,6 м, сярэдняя 1,8 м. Аб'ём вады з возеры 1,12 млн м³. Плошча вадазбору 1,12 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя, забалочаныя і сплавінныя. Возера дыстрафіруючае, цалкам зарастае. Надводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 1,2 м і на адлегласці да 50 м ад берага возера. На большых глыбінях распаўсюджаны рдзесты, разак, харавыя водарасці. У паўднёвай частцы з возера выцякаюць 2 ручаі ў раку Палата, у паўночнай частцы ручай у раку Лонніца (выцякае рака Лонніца[3]).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міронаў В. Р. Лонна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 206. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]