Лоўжа (возера, Полацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Лоўжа, Полацкі раён)
Лоўжа
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134 м[1]
Даўжыня 0,62 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,92 км
Басейн
Плошча вадазбору 14,8 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лоўжа (Беларусь)
Лоўжа
Лоўжа
Лоўжа (Віцебская вобласць)
Лоўжа
Лоўжа
Map

Ло́ўжа — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дражбітка, за 34 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 7 км на паўднёвы захад ад вёскі Труды.

Плошча возера складае 0,2 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,92 км. Плошча вадазбору 14,8 км². Катлавіна размешчана сярод балота, схілы яе невыразныя. Берагі сплавінныя. На паўночным захадзе з возера выцякае ручай у раку Дражбітка, на паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Гародна[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 351. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)