Лугавое (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Лугавое)
Jump to navigation Jump to search
Лугавое
Lugovoe-lake.JPG
Каардынаты: 55°27′15,24″ пн. ш. 29°57′58,36″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 165,5 м
Даўжыня 1,18 км
Шырыня 0,55 км
Плошча 0,4 км²
Аб'ём 0,00162 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,39 км
Найбольшая глыбіня 12,9 м
Сярэдняя глыбіня 4,1 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,215 ‰
Празрыстасць 1 м
Плошча вадазбору 224 км²
Упадаюць рака Усыса
Выцякаюць рака Усыса
Лугавое (Беларусь)
Лугавое
Лугавое
Лугавое (Віцебская вобласць)
Лугавое
Лугавое
Лагатып Вікісховішча Лугавое на Вікісховішчы

Лугавоевозера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці на паўднёва-заходняй ускраіне горада Гарадок.

Плошча возера 0,4 км², даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Сярэдняя глыбіня возера 4,1 м, найбольшая — 12,9 м. На глыбіні да 2 метраў прыходзіцца 28 % плошчы возера. Берагавая лінія звілістая даўжынёй 3,39 км. Вадазбор у межах Гарадоцкага ўзвышша. Плошча вадазбору 224 км².
Катлавіна возера лопасцевай формы. Схілы стромкія пясчаныя і супясчаныя вышынёй да 14 м, на поўдні да 20 м, часткова занятыя хваёвым лесам. На схілах катлавіны абразійны ўступ вышынёй 1—1,5 м. На поўначы і паўночным захадзе два залівы. Берагі нізкія. Дно пясчанае і глеістае.

Выгляд з ускраіны Гарадка, у канцы вуліцы Камсамольскай

Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Усыса, злучае яго з возерам Арэхавае. Надводная прыбярэжная расліннасць распаўсюджана да глыбіні ў 1,5 м перарывістай палосай на адлегласці да 20 метраў ад берага. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5 м. Паўднёва-заходні заліў зарастае гарлачыкамі.

У возеры водзяцца шчупак, карась, гусцяра, плотка, акунь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. Пашкоў і інш. – Мн., 2007. – 480 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулівін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 356. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]