Лунічна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Лунічна)
Лунічна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138,8[1] м
Даўжыня 1,02 км
Шырыня 0,65 км
Плошча 0,47 км²
Аб’ём 0,00096 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,8 км
Найбольшая глыбіня 3,7 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,19 ‰
Празрыстасць 1,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 10,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Бедрыца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лунічна (Беларусь)
Лунічна
Лунічна
Лунічна (Віцебская вобласць)
Лунічна
Лунічна
Map

Лу́нічна, Лунічына[1][2]возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 32 км на паўднёвы захад ад Полацка на мяжы з Міёрскім раёнам.

Плошча возера 0,47 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,65 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м, сярэдняя каля 2 м. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб’ём вады 0,96 млн. м³. Плошча вадазбору 10,5 км².
Катлавіна Лунічна рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 1—4 м, супясчаныя і забалочаныя. На ўсходзе возера схілы катлавіны дасягаюць вышыні 10 м, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія (да 0,6 м), на паўночным захадзе возера сплавінныя. Вакол возера тарфяністая пойма шырынёй 10—200 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем, у асобных месцах уздоўж берагоў пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у паўночна-заходняй частцы выцякае рака Бедрыца (прыток Начы). Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-35-21 Архівавана 2 мая 2013.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уласаў Б. П. Лунічна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 221. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]