Перайсці да зместу

Лінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Лінка)
Лінка
Морфаметрыя
Даўжыня 0,6 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,16 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,58 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лінка (Беларусь)
Лінка
Лінка
Лінка (Віцебская вобласць)
Лінка
Лінка
Map

Лі́нка[1], Ліна[1] — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, прыкладна за 0,5[2] км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Красная Горка.

Плошча паверхні складае 0,16 км². Даўжыня возера — 0,6 км, найбольшая шырыня — 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,58 км. Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 8 м, пераважна разараныя. На ўсходзе вышыня схілаў складае да 3 м, знаходзяцца пад хмызняком. На паўднёвым усходзе ў возера ўпадае ручай. На паўночным усходзе возера ручаём злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. а б Блакітная 1994.
  2. Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
  • Лі́нка, Ліна // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 220. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 178. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)