Ліпна (возера, Ушацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Ліпна, Ушацкі раён)
Ліпна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,6 м
Даўжыня 2,9 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 1,14 км²
Даўжыня берагавой лініі 8,3 км
Найбольшая глыбіня 19,7 м
Сярэдняя глыбіня 6,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 147 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ліпна (Беларусь)
Ліпна
Ліпна
Ліпна (Віцебская вобласць)
Ліпна
Ліпна
Map

Ліпнавозера на мяжы Ушацкага і Лепельскага раёнаў Віцебскай вобласці, за 26 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Завадзіна, у басейне ракі Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Плошча паверхні 1,14 км². Даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Найбольшая глыбіня 19,7 м, сярэдняя — 6,3 м. Даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Аб’ём вады ў возеры 7,28 млн м³. Плошча вадазбору 147 км².

Схілы катлавіны вышынёй 15—18 м, параслі лесам і хмызняком, на поўдні і паўночным захадзе да возера прымыкаюць балотныя масівы. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на поўдні і паўночным захадзе забалочаныя. Дно возера мае некалькі ўпадзін (па адной восі) глыбінёй 10—15 м. На захадзе возера маецца востраў плошчай 0,3 га. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя частка ложа выслана ілам. Зарастае слаба, шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 5 м, месцамі ў залівах да 30 м. Возера на поўдні злучана пратокай з возерам Цеменіца, на паўночным захадзе сцёк па канале ў возера Атолава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н.А. Рак, С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]