Малая Бароніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Малая Бароніца)
Малая Бароніца
Морфаметрыя
Даўжыня 0,66 км
Шырыня 0,16 км
Плошча 0,08 км²
Аб’ём 0,00018 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,52 км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Сярэдняя глыбіня 2,2 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,31 ‰
Празрыстасць 1,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 38,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Малая Бароніца (Беларусь)
Малая Бароніца
Малая Бароніца
Малая Бароніца (Віцебская вобласць)
Малая Бароніца
Малая Бароніца
Map

Малая Бароніцавозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ідута (прыток Ушачы), за 9,5 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля былой[1] вёскі Зарубаўшчына.

Плошча паверхні возера 0,08 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,16 км, даўжыня берагавой лініі 1,52 км. Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,2 м. Аб'ём вады ў возеры 0,18 млн м³. Плошча вадазбору 38,2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—20 м, на поўначы невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўночныя берагі сплавінныя. Дно пясчанае ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 1 м. Астатнюю частку дна ўкрывае гліністы іл. Возера эўтрофнае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м. У возера ўпадаюць ручаі. Ручаямі возера злучаецца з азёрамі Ясна і Вялікая Бароніца.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]