Малое (возера, Смалявіцкі раён)
(Пасля перасылкі з Возера Малое, Смалявіцкі раён)
Малое | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 164,5[1] м |
Даўжыня | 1 км |
Шырыня | 0,55 км |
Плошча | 0,4 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,47 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6,8 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Малое — возера ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Гайна, за 13 км у напрамку на поўнач ад Смалявічаў, прыкладна за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Юр'ева.
Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі 2,47 км. Плошча вадазбору 6,8 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2 м, спадзістыя. Берагавая лінія ва ўсходняй частцы звілістая. Берагі забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 250 м. Канавай возера злучаецца з ракой Усяжа[2].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-69. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 36. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 287. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 36. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).