Малыя Швакшты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Малыя Швакшты)
Малыя Швакшты
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 175,4[1] м
Даўжыня 2,3 км
Шырыня 1,3 км
Плошча 1,91 км²
Даўжыня берагавой лініі 6,75 км
Басейн
Плошча вадазбору 105 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Малыя Швакшты (Беларусь)
Малыя Швакшты
Малыя Швакшты
Малыя Швакшты (Віцебская вобласць)
Малыя Швакшты
Малыя Швакшты
Map

Малыя Швакшты, Малая Швакшта — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. За 22 км на паўднёвы захад ад горада Паставы, каля вёскі Папоўцы, у басейне ракі Страча (выцякае з возера).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцка-літоўскага паходжання. Звязана з літоўскім švakšnoti «накропваць, імжыць», švakštelėti «лінуць (ваду)», švekštоti «крапіць, акрапляць; пырскаць, апырскваць».

Назва звязаная з павольным рухам вады ў возеры, якое праточнае (уцякае пратока з возера Вялікая Швакшта, выцякае рака Страча).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча 1,91 км². Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 2,3 км, найбольшая шырыня 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі 6,75 км. Аб’ём вады 2,86 млн м³. Плошча вадазбору 105 км².

Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно выслана сапрапелем, прыбярэжная частка пясчана-галечная. 2 астравы. У летні час вада добра перамешваецца і праграецца. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю).

Упадаюць 3 ручаі. Злучана пратокай з возера Вялікія Швакшты. Маюцца два астравы.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.