Межна (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Межна)
Межна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 143,9[1] м
Даўжыня 3,55 км
Шырыня 0,55 км
Плошча 1,34 км²
Аб’ём 0,00459 км³
Даўжыня берагавой лініі 11,05 км
Найбольшая глыбіня 7,1 м
Сярэдняя глыбіня 3,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 15 км²
Упадаюць 4 ручаі
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Межна (Беларусь)
Межна
Межна
Межна (Віцебская вобласць)
Межна
Межна
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Ме́жнавозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Дрыса, за 18 км па паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, на поўнач ад вёскі Межна.

Плошча паверхні 1,34 км³. Даўжыня 3,55 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 11,05 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м, сярэдняя 3,4 м. Аб’ём вады 4,59 млн. м³. Плошча вадазбору 15 км².

Схілы катлавіны вышынёй 7—8 м, участкамі на паўночным усходзе і захадзе да 3 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі пясчаны, пад хмызняком, на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі ілістае, глыбей дно выслана сапрапелем. Зарастае слаба. Упадаюць 4 ручаі (у тым ліку, з возера Сямёненкі), сцёк па пратоцы ў Дрысу зарэгуляваны шлюзам.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, карась, язь, карп, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя рыбы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]