Перайсці да зместу

Мёрскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Мёрскае)
Мёрскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,2 м
Даўжыня 3,49 км
Шырыня 0,63 км
Плошча 1,15 км²
Аб’ём 5,24 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,8 км
Найбольшая глыбіня 13,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 63,6 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Мёрскае (Беларусь)
Мёрскае
Мёрскае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мёрскае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў межах горада Мёры. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Паводле К. Бугі, назва ракі Мёрыцы, што выцякае з возера Мёры (Мёрскае), таго ж паходжання, што і літоўскі гідронім Mera[1]. Назву літоўскай ракі Mera А. Ванагас звязваў з літоўскім marios "затока" і далей з індаеўрапейскім *mor- "стаячая вада"[2].

У множным ліку таксама, напрыклад, назва возера Dysnai на тэрыторыі Літвы, з якога выцякае рака Дзісна.

Возера Мёрскае знаходзіцца ў басейне ракі Мёрыца. Плошча возера складае 1,15 км². Найбольшая глыбіня 13,2 м. Даўжыня — 3,49 км, найбольшая шырыня — 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі — 8,8 км. Аб'ём вады ў возеры складае 5,24 млн м³, плошча вадазбору — 63,6 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—9 метраў. Схілы пераважна разараныя, месцамі знаходзяцца пад хмызняком. Берагі пясчаныя, на поўдні і на захадзе знаходзяцца пад хмызняком. На паўднёвым усходзе берагі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона высланая глеем. Возера мае востраў, якая знаходзіцца ў заходнім плёсе возера. Плошча вострава складае 0,044 км². Цэнтральны і заходні плёсы возера раздзяляюцца дамбай. Зарастае каля траціны плошчы возера. Расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 1,8—2 м.

Вадаём злучаны пратокай з возерам Асінаўка.

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. — Vilnius, 1961. — Т. III. — С. 601-602.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 204.