Нойзідлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Нойзідлер)
Перайсці да: рух, знайсці
Нойзідлер
ням.: Neusiedlersee, венг.: Fertő tó
Neusiedler See im Winter.jpg
Каардынаты: 47°50′ пн. ш. 16°45′ у. д.HGЯO
Вышыня над узроўнем мора

115 м

Даўжыня

33 км

Шырыня

12 км

Плошча

315 км²

Найбольшая глыбіня

1,8 м

Сярэдняя глыбіня

1 м

Нойзідлер (Аўстрыя)
Нойзідлер
Нойзідлер
Нойзідлер (Венгрыя)
Нойзідлер
Нойзідлер
Commons-logo.svg Нойзідлер на Вікісховішчы
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 772
рус.англ.фр.

Нойзі́длер (ням.: Neusiedlersee; венг.: Fertő tó; харв.: Nežidersko jezero, Niuzaljsko jezero) — адзінае ў Еўропе стэпавае возера, знаходзіцца ў Аўстрыі і Венгрыі. З'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Яго даўжыня 33 км, шырыня каля 12 км. Возера акружае шырокая паласа чароту, што стварае добрыя ўмовы для мноства жывёл і рэдкіх птушак. З поўдня і паўднёвага ўсходу возера ахоплівае нацыянальны парк Зеевінкель, яго плошча 9,7 га. Па возеры праходзіць мяжа Аўстрыі з Венгрыяй, таму парк мае міжнародны статус.

Возера сілкуецца падземнымі крыніцамі і мае непастаянны характар. У залежнасці ад напрамку ветра і канцэнтрацыі солі ўзровень вады пастаянна мяняецца, і возера можа нават высыхаць.

Дзякуючы невялікай адлегласці ад Вены да возера, яго называюць Венскім, і сюды любяць прыязджаць на адпачынак жыхары сталіцы. На яго берагах знаходзяцца замкі, сёлы, манастыры, вінаграднікі, сустракаюцца антычныя помнікі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.