Опліса (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Опліса)
Опліса
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 163,4 м
Даўжыня 1 км
Шырыня 0,56 км
Плошча 0,31 км²
Аб’ём 0,00054 км³
Даўжыня берагавой лініі 3 км
Найбольшая глыбіня 4,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 5,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Опліса (Беларусь)
Опліса
Опліса
Опліса (Віцебская вобласць)
Опліса
Опліса
Map

О́пліса, Оплеса — возера ў Браслаўскім раёне ў басейне ракі Друйка, за 16 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёсак Опліса 1 і Опліса 2.

Плошча возера складае 0,31 км². Найбольшая глыбіня 4,9 м. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі 3 км. Аб’ём вады 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 2,1 (5,5[1]) км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 7—12 м, спадзістыя, разараныя, на ўсходзе пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўдні і ўчасткамі на ўсходзе і захадзе забалочаныя. Упадае ручай з возера Глыбошчына, выцякае ручай Плесавіца[1] — правы прыток ракі Друйка.

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]