Орцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Орцы)
Орцы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 133 м
Даўжыня 4,84 км
Шырыня 0,93 км
Плошча 1,94 км²
Аб’ём 0,01102 км³
Даўжыня берагавой лініі 13,38 км
Найбольшая глыбіня 19,2 м
Сярэдняя глыбіня 5,6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,13 ‰
Празрыстасць 3,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 11,1 км²
Упадаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Орцы (Беларусь)
Орцы
Орцы
Орцы (Віцебская вобласць)
Орцы
Орцы
Map

О́рцы[1], Орцаўскае возеравозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мёрыца (прыток Заходняй Дзвіны), за 8 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, паміж вёскамі Орцы і Папкі.

Плошча паверхні возера складае 1,94 км². Даўжыня 4,84 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня 19,2 м, сярэдняя 5,6 м. Даўжыня берагавой лініі 13,4 км. Аб’ём вады 11,02 млн. м³. Плошча вадазбору 11,1 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, спадзістыя, разараныя, месцамі пад хмызняком. На паўночным усходзе вышынёй 10—12 м, стромкія, парослыя лесам. Берагавая лінія моцна звілістая (каэфіцыент зрэзанасці 2,71[2]). Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Вышыня берагоў 0,1—0,2 м, у паўднёва-заходняй і заходняй частках возера 0,3—0,5 м. Зона мелкаводдзя вузкая (3—5 м), у паўночным плёсе пашыраецца да 50—80 м, пясчаная, месцамі гліністая. Астатняя частка дна возера глеістая. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1,9 га.
Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, бяссцёкавае. Зарастае да глыбіні 3—3,2 м 18 % плошчы возера. Сярод раслін: рдзесты, эладэя, шышняк, харавыя водарасці[2].

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, гусцяра, карась, лінь і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 450. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 450. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Міронаў В. Р. Орцы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 203. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]