Падавута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Падавута)
Падавута
Морфаметрыя
Даўжыня 1,15 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,18 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,52 км
Басейн
Плошча вадазбору 11 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Авута
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Падавута (Беларусь)
Падавута
Падавута
Падавута (Віцебская вобласць)
Падавута
Падавута
Map

Падаву́тавозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Авута (выцякае з возера), за 28 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 2,5 км на ўсход ад вёскі Прошкава.

Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 2,52 км. Плошча вадазбору 11 км². Катлавіна лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, стромкія, параслі хмызняком.

У возера ўпадаюць некалькі ручаёў. У паўночнай частцы выцякае рака Авута.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 57. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)