Плоска (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Плоска)
Плоска
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Плоска (Беларусь)
Плоска
Плоска
Плоска (Гомельская вобласць)
Плоска
Плоска
Map

Плоскавозера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, каля вёскі Боркі. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).

З'яўляецца пойменным возерам. Мае серпападобную ў плане форму. Злучана вузкімі пратокамі на паўночным захадзе з возерам Людамір, на паўночным усходзе з возерам без назвы. Мясцовасць нізінная, месцамі балоцістая, парослая хмызняком і рэдкалессем. На поўнач ад возера знаходзіцца вялікі лясны масіў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]