Пліса (возера, басейн Мнюты)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Пліса, басейн Мнюты)
Плі́са
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 158 м
Даўжыня 6,2 км
Шырыня 1,43 км
Плошча 4,24 км²
Аб’ём 0,0236 км³
Даўжыня берагавой лініі 18,2 км
Найбольшая глыбіня 15 м
Сярэдняя глыбіня 5,6 м
Гідралогія
Салёнасць 0,22—0,23 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 542 км²
Упадаюць Шоша, Свіліца
Выцякаюць Мнюта
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Плі́са (Беларусь)
Плі́са
Плі́са
Плі́са (Віцебская вобласць)
Плі́са
Плі́са
Map

Плі́са — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мнюта за 17 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва возера Пліса балцкага паходжання. На захадзе ад Плісы — яшчэ адно возера з такой жа назвай. Абодва яны адносяцца да басейна дзвінскай ракі Дзісны.

Найбліжэйшы аналаг — прускі тапонім Plissinges, у якім корань Plis- пашыраны пашыральнікам -ing-[1]. Гэты ж пашыральнік у назве прытоку Пцічы ракі Аражня < Аряжня < Ar-ing-in-[2].

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі назву Пліса маюць таксама рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Нёмана, Бярэзіны, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава.

Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Исса, Лисса, Ус(с)а, Эсса, Дрисса, Плис(с)а, Несса, Труса, Таса, Ресса/Реса, Исса/Иса, Лисса/Лиса, Высса/Выса, Васса, Уса (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[3].

З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- "блішчэць", Іса ад *eis-/*is- "імкнуцца"[4]. Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́ (Res-, -et-).

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча паверхні возера складае 4,24 км², даўжыня 6,2 км, найбольшая шырыня 1,43 км. Найбольшая глыбіня дасягае 15 метраў, сярэдняя каля 5,6 м. Плошча вадазбору 542 км².

Катлавіна возера складанага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 метраў, складзеныя з суглінкаў і супесяў. Берагавая лінія звілістая і ўтварае вялікія залівы. Берагі нізкія, пясчаныя і забалочаныя. Літаральная зона вузкая. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 20 % плошчы возера. Дно да глыбіні 6—7 метраў пясчанае, глыбей выслана слоем сапрапелю таўшчынёй каля 5 м.
Возера зарастае слаба. Уздоўж берагоў вузкая перарывістая паласа расліннасці — трыснёг, чарот, аер, урэчнік. На возеры 7 астравоў агульнай плошчай каля 0,025 км².

Возера Пліса мезатрофнае, праточнае. Упадаюць рэкі Шоша і Свіліца, ручаі. Выцякае рака Мнюта.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, язь, судак і іншыя віды рыб.

На беразе паўночнага заліва вёска Пліса.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
  3. Топоров В.Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988–1996. Москва, 1997. С. 281-282.
  4. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55-57.