Псуя (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Псуя)
Jump to navigation Jump to search
Псуя
Каардынаты: 55°12′29,35″ пн. ш. 28°09′50,89″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 2,28 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,65 км²
Аб'ём 0,00281 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,9 км
Найбольшая глыбіня 1,05 м
Плошча вадазбору 3,6 км²
Выцякаюць ручай
Псуя (Беларусь)
Псуя
Псуя
Псуя (Віцебская вобласць)
Псуя
Псуя

Псу́явозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шоша, за 30 км на ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Псуя.

Плошча паверхні 0,65 км². Даўжыня 2,28 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 5,9 км. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Аб'ём вады 2,81 млн. м³. Плошча вадазбору 3,6 км².

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, задзернаваныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, у мелкаводнай зоне пясчанае. Зарастае слаба, найбольш моцна ў паўднёвым заліве.
Выцякае ручай у возера Доўгае.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. - Мн., 2007.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 108. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Волкаў І. Экалагічныя праблемы возера Псуя / І. Волкаў // Веснік Глыбоччыны. — 2002. — 24 ліп.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]