Пясчанка (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Пясчанка)
Пясчанка
Морфаметрыя
Даўжыня 1,87 км
Шырыня 0,24 км
Плошча 0,32 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,45 км
Басейн
Выцякаюць ручай у возера Горкі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Пясчанка (Беларусь)
Пясчанка
Пясчанка
Пясчанка (Гомельская вобласць)
Пясчанка
Пясчанка
Map

Пясча́нкавозера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці ў басейне ракі Прыпяць, за 17 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, прыкладна за 0,7 км на ўсход ад вёскі Шарэйкі.

Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 1,87 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 4,45 км. Катлавіна моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў. Берагі забалочаныя, на поўдні возера пясчаныя. Злучана ручаём з возерам Горкі.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб. У 2004 годзе возера зарыблялася карасём сярэбраным і карпам[1].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 163. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]