Рагазнянскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Рагазнянскае)
Перайсці да: рух, знайсці
Рагазнянскае
Каардынаты: 51°49′35″ пн. ш. 23°43′29″ у. д.HGЯO
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Рэгіён

Брэсцкая вобласць

Даўжыня

1,1 км

Шырыня

0,5 км

Плошча

0,43 км²

Аб'ём

0,00085 км³

Даўжыня берагавой лініі

3,3 км

Найбольшая глыбіня

5,8 м

Сярэдняя глыбіня

2 м

Плошча вадазбору

3 км²

Выцякаюць

Серадовая рэчка

Рагазнянскае (Беларусь)
Рагазнянскае
Рагазнянскае
Рагазнянскае (Брэсцкая вобласць)
Рагазнянскае
Рагазнянскае

Рагазня́нскае, Збунінскае — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі ў басейне ракі Серадовая рэчка. Размяшчаецца ў 30 км на поўдзень ад Брэста, у 3,5 км на захад ад вёскі Рагозна. Уваходзіць у склад Брэсцкіх азёр.

Плошча возера складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня возера 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,3 км, плошча вадазбору 3 км². Аб'ем вады ў возеры 0,85 млн м³.

Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 метры, парослыя лесам. На поўначы і ўсходзе возера акаймаванае дзюнамі. Катлавіна складаецца з двух плёсаў.

Берагі возера высокія, на захадзе — сплавінныя. Дно плоскае, высланае пясчанымі і глеістымі адкладамі. Зона мелкаводдзя мае шырыню да 100 метраў. Возера зарастае ўздоўж берагоў. Рагазнянскае злучанае канавай з возерам Белым. З возера выцякае ручай у Серадовую рэчку.

Возера размяшчаецца ў межах курортнай зоны «Белае». На беразе возера пабудаваны санаторый «Бярэсце».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 194. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).