Рака (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Рака)
Jump to navigation Jump to search
Рака
Каардынаты: 55°37′51,25″ пн. ш. 26°56′35,82″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 131 м
Даўжыня 3 км
Шырыня 0,76 км
Плошча 0,83 км²
Аб'ём 0,00487 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,3 км
Найбольшая глыбіня 17 м
Плошча вадазбору 116 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць Рака
Рака (Беларусь)
Рака
Рака
Рака (Віцебская вобласць)
Рака
Рака

Ра́ка — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 5 км на захад ад горада Браслаў, каля вёскі Зарачча. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,83 км². Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 0,76 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Аб′ём вады 4,87 млн м³. Плошча вадазбору 116 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м, параслі хмызняком, у верхняй частцы разараныя, усходнія і заходнія тэрасаваныя (вышыня тэрасы 3—3,5 м). Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўначы возера нізкія, забалочаныя. Дно ілістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае.

Возера зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 8 м. Упадаюць ручаі з азёр Рожава, Бужа і Мізерышкі; выцякае рака Рака (злучае яго з возерам Дрывяты).

У возеры водзяцца акунь, лешч, плотка, карась, гусцяра, лінь, мянтуз, судак і іншыя віды рыб. У 2008 годзе зарыблялася шчупаком[1].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 276. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]