Рамашкава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Рамашкава)
Jump to navigation Jump to search
Рамашкава
Каардынаты: 55°35′37,49″ пн. ш. 30°35′30,83″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,23 км
Плошча 0,17 км²
Аб'ём 0,00048 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,38 км
Найбольшая глыбіня 4,1 м
Плошча вадазбору 3 км²
Рамашкава (Беларусь)
Рамашкава
Рамашкава
Рамашкава (Віцебская вобласць)
Рамашкава
Рамашкава

Рама́шкававозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка, за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, на захад ад вёскі Азёркі.

Плошча паверхні возера 0,17 км³. Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 2,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,1 м. Аб′ём вады 0,48 млн. м³. Плошча вадазбору 3 км².
Катлавіна Рамашкава лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м, на поўначы да 3 м, у паўднёвай частцы невыразныя. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, тарфяныя, на поўначы возера часткова пясчаныя, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбей выслана сапрапелем.
Слабапраточнае. Ручаём злучана з возерам Азярок (Азёркі). У возеры пераважна расце вадзяны арэх плывучы, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (утварае паласу шырынёй каля 30 м да глыбіні 2,5 м).

У возеры водзяцца акунь, шчупак, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 300. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 24. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]