Сарокі (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сарокі)
Сарокі
Морфаметрыя
Даўжыня 0,54 км
Шырыня 0,24 км
Плошча 0,1 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,35 км
Басейн
Плошча вадазбору 2,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сарокі (Беларусь)
Сарокі
Сарокі
Сарокі (Віцебская вобласць)
Сарокі
Сарокі
Map

Саро́кі[1] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ла́сіца, прыкладна за 9 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Варапаева, за 0,2 км ад вёскі Сарокі.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня возера 0,54 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Плошча вадазбору 2,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 6 м. Берагавая лінія слаба звілістая. Усходнія і паўднёвыя берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. У паўночнай частцы возера пойма шырынёй 10—30 м.

Возера бяссцёкавае.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сарокі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 455. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)