Сарыкапа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сарыкапа)
Сарыкапа
каз.: Сарықопа
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 101,2 м
Даўжыня 27,6 км
Шырыня 13,2 км
Плошча 184 км²
Басейн
Плошча вадазбору 985 км²
Размяшчэнне
Краіна  Казахстан
Сарыкапа (Казахстан)
Сарыкапа
Сарыкапа
Map

Сарыкапа́ (каз.: Сарықопа) — бяссцёкавае салёнае возера на паўночным захадзе Казахстана, у Кастанайскай вобласці. Возера размешчана ў цэнтральнай частцы Тургайскай лагчыны, на вышыні 101,2 м над узроўнем мора.

Плошча возера складае 184 км² (пры высокім напаўненні — да 336 км²). Даўжыня 27,6 км, найбольшая шырыня 13,2 км. Плошча вадазбору 985 км², у Сарыкапу ўпадаюць рэкі Сарыазен і Тэкэ. Возера дробнае, складаецца з некалькіх плёсаў, якія адрозніваюцца па мінералізацыі: адны апрасняюцца, іншыя назапашваюць солі. Заходні бераг спадзісты, усходні — да 5—10 м вышыні. Сілкаванне снегавое.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]