Грабянёўскае
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Святое, Магілёў)
| Грабянёўскае | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,82 км |
| Шырыня | 0,490 км |
| Плошча | 0,28 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 2,3 км |
| Найбольшая глыбіня | 12 м |
| Сярэдняя глыбіня | 2,5 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Грабянёўскае возера, або Святое возера — возера ў паўднёвай частцы Магілёва. Плошча 0,28 м². Даўжыня 0,82 км, максімальная шырыня 490 м, сярэдняя глыбіня 2,5 м, максімальная 12 м. Берагавая лінія (даўжыня 2,3 км) слабазвілістая. Схілы вышынёй 2-3 м, пакатыя, на паўднёвым захадзе стромкія. У паўднёвай частцы возера забалочаны востраў плошчай 0,04 км². Дно пясчанае, у раёне вострава — глеістае. Жывуць шчупак, акунь, плотка, мянтуз, язь. Месца адпачынку гараджан.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гребенёвское озеро // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
