Смержаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Смержаў)
Смержаў
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 106 м[1]
Даўжыня 2,05 км
Шырыня 0,22 км
Плошча 0,32 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,45 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Смержаў (Беларусь)
Смержаў
Смержаў
Смержаў (Гомельская вобласць)
Смержаў
Смержаў
Map

Сме́ржаў[2] — возера ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Прыпяць, за 28 км на паўднёвы ўсход ад горада Нароўля, за 1 км на поўдзень ад нежылой вёскі Дзёрнавічы.

Плошча возера складае 0,32 км². Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 4,45 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй да 4 м, на ўсходзе 1—2 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Моцна зарастае. У возеры растуць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі — вадзяны арэх плывучы, сальвінія плывучая.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Смержаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 53. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2068. — С. 34. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]