Снуды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Снуды)
Снуды
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,6 м
Даўжыня 8,8 км
Шырыня 4,9 км
Плошча 22 км²
Аб’ём 0,107 км³
Даўжыня берагавой лініі 34,4 км
Найбольшая глыбіня 16,5 м
Сярэдняя глыбіня 4,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 113 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Снуды (Беларусь)
Снуды
Снуды
Снуды (Віцебская вобласць)
Снуды
Снуды
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Снуды́[1] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 10 км на поўнач ад горада Браслаў, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр (другое па велічыні сярод іх[2]) і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Плошча 22 км². Найбольшая глыбіня 16,5 м. Даўжыня 8,8 км. Найбольшая шырыня 4,9 км. Даўжыня берагавой лініі 34,4 км. Аб’ём вады 107 млн м³. Плошча вадазбору 113 км². Схілы катлавіны вышынёй да 30 м, на ўсходзе і паўднёвым-усходзе абрываюцца блізка каля ўрэзу вады. Уздоўж усходняга берага цягнецца озавая града, парослая лесам. Берагі нізкія, пераўвільготненыя. Пойма шырынёй ад 5 да 150 м. Упадзіны чаргуюцца з пясчанымі мелямі, большасць з якіх парасла трыснягом.

На возеры 11 астравоў агульнай плошчай 1,6 км² (Ліпавец, Турмас, Лакіна, Краснагорка і інш.[3]). У малаводныя гады мелі агаляюцца, колькасць астравоў павялічваецца да 16. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі гліністае, глыбокія ўчасткі дна высланы сапрапелем.

На поўдні возера злучана пратокай з возерам Струста, на ўсходзе — канавай з возерам Воласа Паўночны, на поўначы ўпадаюць ручаі з азёр Астравіты і Войты. У заліў на паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Турмуз.

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Уздоўж берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м, пашырана да глыбіні 2 м; падводная расліннасць пашырана да глыбіні 8 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, карп, плотка, амур белы, лінь, мянтуз, акунь і іншыя віды рыб[3].

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Возера ўваходзіць у Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», у зону адпачынку Браслаў. У 1985 годзе на возеры Снуды створаны арніталагічны заказнік агульнай плошчай 2200 гектараў[4].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Шидловский К. С. Браславские озёра: Путеводитель по зоне отдыха Браслав. — Мн.: Полымя, 1989. — 63 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-345-00063-8. (руск.)
  3. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 46. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  4. Решение Витебского областного исполнительного комитета от 25.03.1985 № 98 «О создании орнитологического заказника местного значения на озере Снуды Браславского района»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Снуды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 71. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сну́ды // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 678. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 46. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]