Сосна (возера, Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сосна, Гарадоцкі раён)
Со́сна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 145,4[1] м
Даўжыня 1,54 км
Шырыня 1,02 км
Плошча 1,02 км²
Аб’ём 0,0035 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,05 км
Найбольшая глыбіня 5,1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,15 ‰
Празрыстасць 1,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 260 км²
Упадаюць Ловаць
Выцякаюць Ловаць
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Со́сна (Беларусь)
Со́сна
Со́сна
Со́сна (Віцебская вобласць)
Со́сна
Со́сна
Map

Со́снавозера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць, з 37 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля аграгарадка Мяжа.

Плошча люстра возера складае 1,02 км², даўжыня 1,54, найбольшая шырыня 1,02 км, найбольшая глыбіня 5,1 м.
Катлавіна Сосна тэрмакарставага тыпу, крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Берагавая лінія слабазвілістая, даўжынёй 4,05 км. Берагі нізкія і пясчаныя вышынёй 0,1—0,2 м. Да глыбінь у 1—2 метры дно возера пясчанае, глыбей выслана апясчаненым ілам і крэменязёмістым сапрапелем.
Возера Сосна эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Ловаць і злучае яго з азёрамі Мяжа і Чарняста. Зарастае каля 13% плошчы возера. Паласа прыбярэжнай надводнай расліннасці шырынёй да 8 метраў.

У возеры водзяцца шчупак, акунь звычайны, судак, плотка, лешч, джгір і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-I. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]