Ставок (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Ставок)
Jump to navigation Jump to search
Ставок
Каардынаты: 55°34′50,7″ пн. ш. 26°40′58,95″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 141,1 м
Даўжыня 1,34 км
Шырыня 0,36 км
Плошча 0,25 км²
Аб'ём 0,00036 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,88 км
Найбольшая глыбіня 2,3 м
Сярэдняя глыбіня 1,4 м
Салёнасць 0,21 ‰
Плошча вадазбору 666 км²
Упадаюць рака Прорва
Выцякаюць рака Прорва
Ставок (Беларусь)
Ставок
Ставок
Ставок (Віцебская вобласць)
Ставок
Ставок

Ставо́к — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрысвята, за 23 кіламетры на паўднёвы захад ад горада Браслаў.

Возера Ставок сумесна з возерам Дрысвя́ты стала азёрным вадасховішчам пасля будаўніцтва на рацэ Прорва ў 1953 годзе плаціны ГЭС «Дружба народаў». Гідратэхнічныя збудаванні ГЭС рэгулююць узровень возера Дрысвяты, якое выкарыстоўваецца ў якасці вадаёма-ахаладжальніка Ігналінскай АЭС.

Плошча паверхні 0,25 км². Даўжыня 1,37 км, найбольшая шырыня 360 метраў, найбольшая глыбіня 2,3 м. Даўжыня берагавой лініі 3,88 км. Плошча вадазбору 666 км².
Катлавіна запруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 метраў (на захадзе да 25 метраў), разараныя, участкамі тэрасаваныя. Берагавая лінія моцна звілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,1—0,3 м. Ёсць 3 вузкія залівы, каля паўночнага берага востраў плошчай 0,2 га. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, глыбей глеістае, на поўдні выслана крэменязёмістым сапрапелем. Зарастае падводнай расліннасцю. Возера эўтрофнае. Праз возера цячэ рака Прорва (злучае з азёрамі Дрысвяты і Аболе).

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]