Сушына (возера, каля вёскі Будзькаўшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сушына)
Сушына
Морфаметрыя
Даўжыня 1,42 км
Шырыня 1 км
Плошча 1,01 км²
Аб’ём 0,00423 км³
Найбольшая глыбіня 7,5 м
Сярэдняя глыбіня 4,2 м
Гідралогія
Салёнасць 0,235 ‰
Празрыстасць 2,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 16,6 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сушына (Беларусь)
Сушына
Сушына
Сушына (Віцебская вобласць)
Сушына
Сушына
Map

Су́шына[1][2] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Нача (прыток Заходняй Дзвіны), за 28 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля вёскі Падазер’е.

Плошча паверхні возера 1,01 км², даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 1 км. Глыбіня возера дасягае 7,5 м, сярэдняя каля 4,2 м. Плошча вадазбору 16,6 км². Аб’ём вады ў возеры 4,23 млн м³. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 метраў, спадзістыя. На вышыні 0,5—1,2 м тэраса. На поўначы, паўночным усходзе і поўдні возера балота і схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, вышынёй 0,1—0,2 м, пясчаныя. Ложа возера спадзістае. Найбольшыя глыбіні каля паўночна-ўсходняга берага возера. Да глыбіні 2 м дно возера пясчанае, глыбей выслана апясчаненым глеем.
Возера Сушына эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 2 меліярацыйныя каналы. Злучана пратокамі з возерам Жураўна і ракой Нача. Сцёк па Будзькаўшчынскім канале[1].

Прыбярэжная надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,5—3,5 м, падводная да глыбіні 3,5—4,5 м.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, мянтуз, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб. Сустракаюцца ракі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]