Сцержань (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сцержань)
Сцержань
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,6[1] м
Даўжыня 1,8 км
Шырыня 1,42 км
Плошча 1,68 км²
Аб’ём 0,00101 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,3 км
Найбольшая глыбіня 1,8 м
Сярэдняя глыбіня 0,6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,3 ‰
Празрыстасць 1,8 м
Басейн
Упадаюць рэкі Свячанка (Свяча), Рагожыца, ручаі
Выцякаюць рака Свячанка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сцержань (Беларусь)
Сцержань
Сцержань
Сцержань (Віцебская вобласць)
Сцержань
Сцержань
Map

Сце́ржань[2][3] — возера ў Беларусі у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка, за 15 км на ўсход ад горада Чашнікі, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Грыбіна.

Плошча паверхні возера 1,68 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 1,42 км. Найбольшая глыбіня 1,8 м, сярэдняя — 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,3 км. Аб’ём вады 1,01 млн м³.
Катлавіна рэшткавага тыпу круглаватай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя, параслі трыснягом, асакой, хмызняком. Амаль уся плошча дна возера выслана сапрапелем. Вада празрыстая да дна. Колернасць вады 125°. Цалкам зарастае падводнай расліннасцю.
Возера эўтрофнае. Упадаюць некалькі ручаёў, меліярацыйных каналаў і рэкі Свяча (назва ракі Свячанкі да месца ўпадзення ў возера) і Рагожыца. Выцякае рака Свячанка.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
  2. БелЭн 2002.
  3. Блакітная 1994.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]