Сялява (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Сялява)
Jump to navigation Jump to search
Сялява
Sialava lake.jpg
Каардынаты: 54°33′27,11″ пн. ш. 29°08′52,96″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 167,7[1] м
Даўжыня 15 км
Шырыня 3 км
Плошча 15 км²
Аб'ём 0,0948 км³
Даўжыня берагавой лініі 44,3 км
Найбольшая глыбіня 17,6 м
Сярэдняя глыбіня 6,3 м
Салёнасць 0,2 ‰
Празрыстасць 3 м
Плошча вадазбору 324 км²
Упадаюць рэкі Высокая, Ракітаўка, ручаі
Выцякаюць пратока ў возера Абіда
Сялява (Беларусь)
Сялява
Сялява
Сялява (Мінская вобласць)
Сялява
Сялява

Сялява — адно з найбуйнейшых азёраў на паўночным усходзе Беларусі, размешчана на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў басейне ракі Лукомка (прыток Заходняй Дзвіны) за 20 км на поўнач ад горада Крупкі.

Возера Сялява з’яўляецца азёрным вадасховішчам, узнікшым на месцы азёр Сялява і Рабца пры будаўніцтве плаціны Сяляўскай ГЭС на рацэ Югна ў 1965 годзе[2]. Плошча паверхні возера каля 15 км², з іх прыкладна дзве траціны — паўднёвы плёс (уласная тэрыторыя возера Сялява), адна трэць — паўночны плёс (тэрыторыя возера Рабца). У цэнтральнай частцы возера знаходзяцца тры выспы, самая буйная з якіх мае плошчу каля 200 гектараў. Даўжыня возера 15 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17,6 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 6—8, на поўначы 3—5 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і пясчаныя. Месцамі берагі забалочаныя. Ложа возера да глыбіні 4—6, у асобных месцах да 10 метраў, выслана пясчана-галечнымі, пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. У возера ўпадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, пратока з возера Худавец[1], ручаі і меліярацыйныя каналы. На поўначы Сялява злучана шырокай пратокай з возерам Абіда. Зарастае слаба.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, плотка, мянтуз і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Баркі, Высокае, Старожышча, Худава, Дубы, Гузовіна, Янаўшчына, аграгарадок Калодніца. Возера ўваходзіць у склад ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява»[3][4].

Сярод мясцовых жыхароў існуе легенда што 28 жніўня 1942 года ў возера Сялява зваліўся бамбардзіроўшчык Пе-8, які перавозіў у Англію 4 тоны золата ў якасці перадаплаты за пастаўкі па ленд-лізу[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 
  2. Возера Сялява
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25.02.1993 N 99 "Об образовании Государственного ландшафтного заказника «Селява»(руск.) 
  4. Ландшафтные заказники(руск.) 
  5. Есть ли золото на дне Селявы?(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельнікаў А. К. Сялява // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 337—338. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 36. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]