Сярэднік (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сярэднік)
Сярэднік
Морфаметрыя
Даўжыня 0,45 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,1 км²
Аб’ём 0,00021 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,33 км
Найбольшая глыбіня 3,8 м
Сярэдняя глыбіня 2,1 м
Гідралогія
Салёнасць каля 0,16 ‰
Празрыстасць 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 15 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сярэднік (Беларусь)
Сярэднік
Сярэднік
Сярэднік (Віцебская вобласць)
Сярэднік
Сярэднік
Map

Сярэ́дніквозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 9 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Янова.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,3 км, даўжыня берагавой лініі 1,33 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3,8 м, сярэдняя каля 2,1 м. Аб'ём вады 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору каля 15 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, злёгку выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м, на поўдні возера невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у т.л. з возера Сумаўка. Выцякае ручай у возера Глыбокае.
Моцна зарастае ў заходняй і ўсходняй частках. У возеры водзяцца лінь, шчупак, акунь, карась, краснапёрка, плотка і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рачэўскі А. М. Сярэднік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.